Прэзентацыя кнігі «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» у Беластоку

05.10.2024 15:00 - 17:00 Беластоцкі асяродак культуры (вул. Варшаўская 19) Бясплатнае


У суботу, 5 кастрычніка, у Беластоку прэзентуюць кнігу «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)», выдадзеную «Варштатамі культуры ў Любліне» і Беластоцкім асяродкам культуры.






Дата: 5 кастрычніка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Беластоцкі асяродак культуры/Цэнтр ім. Людвіка Заменгофа, вул. Варшаўская 19, Беласток 



Кніга, што складаецца з тэкстаў беларускіх аўтараў, што страцілі права голасу на радзіме, а за мяжой выступаюць пад псеўданімамі, стала першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе (2010–2020), адзначанае развіццём новай драматургіі і незалежнага тэатра.

 Удзел бяруць Ірына Лаппо і Наталля Русецкая

Мадэрацыя і пераклад — Мікола Ваўранюк.


 Сустрэча адбудзецца з перакладам на беларускую/польскую мову. 


Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігу па-беларуску. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве

16.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ