Прэзентацыя кнігі «От Паниковки до Шайбы: гайд по тусовочному Минску девяностых» у Н’ю-Ёрку

22.12.2022 19:00 - 21:00 бар «Wise» (35 Neptune Ave) Бясплатнае

У чацвер, 22 снежня, у бруклінскім бары «Wise» прэзентуюць кнігу, якая стане для вас машынай часу і перанясе ў Мінск дзевяностых, — «От Паниковки до Шайбы: гайд по тусовочному Минску девяностых».



Дата: 22 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Wise», 35 Neptune Ave, Brooklyn, Н’ю-Ёрк 


Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў, аўтары нашумелай біяграфіі «Нейра Дзюбеля», прапануюць новае, крутое падарожжа ў нефармальныя тусоўкі Мінска.

Гэта гісторыя мінскай тусоўкі як яна ёсць: ад панкаў, металістаў, рэпераў, рэйвераў, скінхэдаў, бандытаў і залатой моладзі.

Успамінамі падзяліліся больш за сорак культавых менчукоў: музыкі, журналісты, прадусары, дыджэі, прамоўтэры і ўладальнікі клубаў.

Безліч унікальных фота перадаюць каларыт эпохі. Вы ўбачыце рэальна шырокую панараму нефармальнага жыцця, якім жыла моладзь у Мінску 30 гадоў таму.

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу.

Спецыяльная госця — пісьменніца Таццяна Заміроўская!


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ