Прэзентацыя кнігі "Silva Rerum" у Вільні

01.03.2026 14:00 - 16:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатна

У нядзелю, 1 сакавіка, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Крысціны Сабаляўскайце "Silva Rerum".


“Silva Rerum” – гэта гістарычны раман, які ахоплівае перыяд больш чым у стагоддзе – з другой паловы 17-га да канца 18-га. Падзеі адбываюцца ў Вільні, у Жамойці, на беларускіх землях (у першай кнізе – Жамойць і Вільня).

Таксама сямейная сага, у цэнтры – шляхетная сям’я Нарвойшаў. Іх галоўныя ўладанні, Мільконты, знаходзяцца ў Жамойці. Кожная новая кніга – пра наступнае пакаленне Нарвойшаў.

Удзел бярэ аўтарка, а таксама перакладчык Сяргей Шупа.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Беларускамоўны нэтворкінг у Таронта

28.02.2026 (18:00 - 20:00) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Урокі працы з ХуткаСмачна ў Кракаве

01.03.2026 (17:00 - 19:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ