Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 - 19.04.2026 12:00 - 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34) Бясплатна

У нядзелю, 1 сакавіка, у Кракаве адкрываецца выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні».


Удзел бяруць Вольга Якубоўская, Таццяна Савіч, Ірына Хвайніцкая, Наталля Борд, Яраслаў Кірвель, Вольга Сіліванчык і іншыя.

Гэта візуальны дыялог пра траўму страты, досвед выгнання, памяць, супраціў і пошук новай ідэнтычнасці.

Праект прадстаўляе мастацтва як форму сведчання і выказвання - як асабістага, так і калектыўнага.

Графіка, жывапіс і змяшаныя тэхнікі становяцца спосабам гаварыць пра свабоду, межы, крохкасць і чалавечую сілу ва ўмовах палітычнага і сацыяльнага ціску.

Працуе выстава да 19 красавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Творчая сустрэча са Святланай Жукоўскай у Віцебску

16.04.2026 (17:00 - 19:00) актавая зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Выстава нарцысаў у мінскім батанічным садзе

17.04.2026 11:00 - 21.04.2026 19:00 выставачны павільён, батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ