Прэзентацыя кнігі «Традыцыйны інтэр’ер. Асобы» ў Варшаве

06.06.2026 18:00 - 20:00 Фундацыя Kraina (вул. Puławska 67) Бясплатнае



У суботу, 6 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя альбома «Традыцыйны інтэр’ер. Асобы». 



Альбом прысвечаны традыцыйным вясковым інтэр’ерам і людзям, якія ў іх жывуць. 

Кніга аб’ядноўвае фатаграфіі вясковых дамоў, партрэты іх жыхароў, а таксама здымкі посцілак, ручнікоў, «святых кутоў» і вышыўкі. Акрамя візуальнай часткі, у ёй змешчаныя жыццёвыя гісторыі дзевяці людзей розных пакаленняў з розных рэгіёнаў Беларусі. 

Сярод герояў кнігі: 80-гадовы дзед Касмач з ваколіц Валожына, які, паводле ягоных успамінаў, вылечыўся ад хваробы святой вадой і малітвамі, калі рэлігія была забароненая, Кацярына Панчэня, вядомая як Баба Каця з вёскі Пагост, чый дом-музей стаў вядомым у свеце і важным цэнтрам захавання традыцыйнай культуры, маладая сям’я Шацёр, якая ў вясковай хаце пад Маладзечна сабрала адну з самых вялікіх калекцый посцілак і вышавання і іншыя. 



Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ