У пятніцу, 31 ліпеня, у музеі Якуба Коласа адбудзецца імпрэза «Колас і коласаўцы» з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска.
Мерапрыемства прымеркавана да стогадовага юбілею Коласаўскага тэатра і распавядзе пра багатую гісторыю супрацоўніцтва паэта і тэатра.
Якуб Колас адыграў ключавую ролю ў станаўленні віцебскага тэатра. Менавіта з яго п’есамі звязаны значны этап у гісторыі гэтай сцэны, якая ў 1944 годзе атрымала імя песняра.
Вы даведаецеся гісторыю ўзаемадзеяння Коласа з калектывам Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-2), створанага ў 1926 годзе ў Віцебску, а таксама ўвасаблення твораў Якуба Коласа на сцэне тэатра ў сучаснасці.
Уваход — па квітку ў музей: 7 рублёў.