Прэзентацыя кнігі Вадзіма Шклярыка «Як гавораць беларусы» ў Варшаве

28.11.2024 15:00 - 17:00 Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Dobra, 55,) Бясплатнае
 

У чацвер, 28 лістапада, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Вадзіма Шклярыка «Як гавораць беларусы».







Дата: 28 лістапада

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі (аўд. 3.037), ul. Dobra, 55, Варшава 




У кнізе даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова, што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. 

Да прыкладу, у выданні вы знойдзеце адказы на пытанні, што такое «ганавíцы» і «мя́тлушка», дзе ў нас гавораць «мухá» і «куры́ца» і якіх беларусаў раней называлі сакунамі. 


Мадэратар сустрэчы — Міраслаў Янкавяк. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Майстар-класы ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт да Дня Незалежнасці Беларусі ў Беластоку

23.08.2026 (14:00 - 17:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ