Прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» у Варшаве

13.08.2023 17:00 - 19:00 Scena Chmelna (Nowy Świat 27a) Бясплатнае
 

У нядзелю, 13 жніўня, праект «Tradycyja» прэзентуе ў Варшаве спеўнік «Бяседныя песні».



Дата: 13 жніўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Scena Chmelna, Nowy Świat 27a, Варшава 


Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава. 

Адмысловыя госці — падляшскі гурт «Жэмэрва» ды гурт «Каляжанкі» са Століншчыны. 

Вас чакае сапраўднае сяброўскае свята ў самым цэнтры горада з застоллем, супольнымі спевамі і танцамі. 


Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Купалле ў Гальшанах

27.06.2026 (19:00 - 23:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ