Прэзентацыя сшытка для дзяцей «Першыя крокі па-беларуску» ў Беластоку

22.03.2026 12:30 - 14:30 хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатнае
У нядзелю, 22 сакавіка, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя сшытка для дзяцей «Першыя крокі па-беларуску».

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з аўтарамі сшытка, даведацца, як можна найлепшым чынам ім карыстацца.

Магчыма, для некаторых гэты сшытак стане першым крокам да роднай мовы.

На імпрэзу можна прыходзіць з дзеткамі ці ўнукамі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ