Імпрэзы да Дня Волі ў Беластоку

22.03.2026 - 25.03.2026 10:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

У нядзелю, 22 сакавіка, беларусы Беластока пачынаюць святакаваць Дзень Волі.

Вось першыя івэнты:

22 сакавіка, нядзеля:

10:00 — Боская літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень

Месца: Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1

16:00 — Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі з удзелам паэта Андрэя Хадановіча

Месца: плошча перад рэстаранам Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10

25 сакавіка, серада:

16:00 — Украінскі xор «Кalyna» з праграмай беларускіх песень

Уваход вольны.

Месца: Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

18:00 — Урачысты канцэрт класічнай музыкі "Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра

Прагучаць творы Т. Касцюшкі, М. К. Агінскага, Н. Орды, Г. Гурэцкага, Я. Тарасевіча, Ю. Глебава, К. Яськова, а таксама беларуская паэзія і традыцыйная дуда.

Уваход — па бясплатных запрашэннях, якія можна атрымаць праз мэйл biuro@ckb.bialystok.pl або ў Цэнтры беларускай культуры (з аўторка) па адрасе ul. Kilińskiego 16/207.

Месца: канцэртная зала Комплексу музычных школ, ul. Podleśna 2


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

05.07.2026 (13:15 - 16:30) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ