Прэзентацыя факсімільнага выдання «Водгулле» Якуба Коласа ў Мінску

18.03.2022 13:30 - 15:00 літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

18 сакавіка ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання «Водгулле».



Дата: 18 сакавіка

Час: 13.30

Месца: літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

«Водгулле» – другі зборнік вершаў паэта пасля «Песняў жальбы» і першы, які выйшаў у Якуба Коласа пасля яго вяртання на Беларусь у 1921 годзе. Зборнік «Водгулле» аб’яднаў вершы, напісаныя не толькі падчас Першай сусветнай вайны і прыбывання на Куршчыне, а значна большага перыяду. У яго ўвайшлі вершы 1908-1921 гадоў.

У прэзентацыі возьмуць удзел даследчыкі творчасці Якуба Коласа, а таксама родныя песняра, прагучаць вершы са зборніка «Водгулле».


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ