Прэзентацыя вынікаў даследавання «Тэорыі змовы ў дзяржаўнай медыйнай прапагандзе ў Беларусі» ў Варшаве і анлайн

20.01.2023 12:00 - 13:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 20 студзеня, у Варшаве прэзентуюць вынікі даследавання «Тэорыі змовы ў дзяржаўнай медыйнай прапагандзе ў Беларусі».



Дата: 20 студзеня

Час: 12.00 (час варшаўскі)

Месца: адрас паведамяць пасля рэгістрацыі, Варшава / Youtube Press Club Belarus

У даследаванні апісана асноўная тэорыя змовы, якая актыўна выкарыстоўвалася беларускімі дзяржаўнымі СМІ на працягу 2021 года.

Гэта першае такое даследаванне.

Што зрабілі даследчыкі:

выявілі і класіфікавалі інфармацыйныя нагоды, якія былі скарыстаныя для тэорый змовы;

абазначылі асноўныя канспіралагічныя канцэпты;

прааналізавалі загалоўкі матэрыялаў;

азначылі асноўныя парушэнні журналісцкіх стандартаў у тэкстах з канспіралогіяй.


Даследаванне прадставіць доктарка філалагічных навук Ірына Сідорская.


Мадэратар — аналітык праекта «Media IQ» Паўлюк Быкоўскі.


Удзел вольны.


Рэгіструйцеся па спасылцы. Калі не можаце наведаць прэзентацыю, далучайцеся да анлайн-трансляцыі на ютуб-канале Press Club Belarus па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ