«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра беларускія выбары 2001 года ў Варшаве

05.09.2026 - 11.09.2026 12:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) Бясплатнае
5 верасня 2026 года ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», прысвечанай прэзідэнцкім выбарам у Беларусі 2001 года. У межах адкрыцця адбудзецца сустрэча з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей і экскурсія па экспазіцыі, якую правядуць самі ўдзельнікі.

Экспазіцыя прымеркаваная да 25-й гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2001 года — выбараў, якія сталі важным этапам у развіцці беларускага дэмакратычнага руху ва ўмовах узмацнення дзяржаўнага кантролю над СМІ і выбарчым працэсам.

У цэнтры экспазіцыі — матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты ўдзельнікаў выбарчай кампаніі 2001 года, якія цяпер захоўваюцца ў калекцыі Музея Вольнай Беларусі.

Адным з найбольш прыкметных элементаў кампаніі таго часу стала дзейнасць моладзевай ініцыятывы «Зубр», якая разгарнула шырокую вулічную агітацыю, нягледзячы на адсутнасць доступу да незалежных СМІ. Плакаты, налепкі, улёткі і іншыя матэрыялы сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам і спосабам абыходу дзяржаўнага кантролю над інфармацыйнай прасторай.

5 верасня ў адкрыцці экспазіцыі возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец — непасрэдныя ўдзельнікі дэмакратычнага руху і падзей 2001 года. Менавіта яны перадалі частку прадстаўленых матэрыялаў у Музей Вольнай Беларусі.

Падчас сустрэчы яны распавядуць пра выбарчую кампанію, вулічную агітацыю і працу дэмакратычных ініцыятыў ва ўмовах дзяржаўнага кантролю. Пасля сустрэчы адбудзецца экскурсія па экспазіцыі з удзелам яе непасрэдных сведкаў.

Выставу можна пабачыць толькі адзін тыдзень Міні-экспазіцыя «Першыя недэмакратычныя» будзе адкрытая для наведвання толькі з 5 да 11 верасня 2026 года. Пасля гэтага прадстаўленыя матэрыялы будуць вернутыя ў музейную калекцыю.



Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ