Прэзентацыя кнігі Змітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках»

29.01.2016 19:00 - 21:00 "Кніжная Шафа" (праспект Дзяржынскага 9, станцыя метро "Грушаўка") Бясплатнае

29 студзеня ў 19.00 у Кніжнай Шафе адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Зміцерам Дзядзенка, прысвечаная прэзентацыі яго кнігі «Гісторыі ў прыцемках». Пісьменнік будзе цікавы для аматараў гісторыі, прыгодаў, містычнага і дэтэктыўнага жанру.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу “Гісторыі ў прыцемках”, вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі.

Гэта ёсць як і ў містычным апавяданні “Яйкі птушкі Рух”, так і ў дэтэктыўных аповесцяў “Голем з Малой Мар’ямпольскай” і “Вуаерыст”.

Аўтар будзе чытаць вершы і не-вершы, а таксама спяваць песні пад гітару. З вершамі і прозай яму дапаможа спраўляцца артыстка Дар’я Зялінская.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ