MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 17:00 - 19:00 Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103) Бясплатнае



13 ліпеня, у панядзелак, ініцыятыва MALDZIS запрашае на MALDZIS-фэст. 



Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS. 


Праграма пакуль такая:
 

17:00 — Рэгістрацыя 

17:30 — 17:40 — Уступнае слова і прэзентацыя карціны. 
Удзел бяруць Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч

17:40 — 18:40 — Размова са Святланай Алексіевіч
 


Мадэратар — Рыгор Астапеня 

Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь. 

18:40 — 19:00 — Перапынак 

19:00 — 20:00 — Серыя выступаў: «Як ствараць беларускую культуру» 

Мадэратар — Саша Івулін 

Мікалай Халезін
: «Якія культурныя праекты цяпер патрэбныя?» 

Праект Этыка
: «Як святкаваць беларускую традыцыю?» 

Валянціна Андрэева
: «Хто напісаў гэтую кнігу? Аўтарства і адказнасць ў эпоху ШІ» 

Дзмітрый Салодкі
: «Па-за межамі геаграфіі: беларускі культурны код у люстэрку сумежных еўрапейскіх традыцый» 

Саша Адамаў
: «Як беларускаму мастаку стварыць санаторый падчас Warsaw Gallery Weekend?» 

20:00 — 20:20 — Перапынак 

20:20 — 21:20 — Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура?
 


Мадэратарка — Ірэна Кацяловіч 

Абмяркуюць, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць? 

Удзел бяруць: 
Саша Філіпенка
 
Лявон Вольскі
 
Удзел яшчэ адной спікеркі ўдакладняецца 

21:20 — Завяршальнае слова 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Рок-вячоркі ў Вільні

03.07.2026 (20:00 - 22:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ