Прэзентацыя «Брыдкіх аповядаў» Змітра Падбярэзскага

19.01.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

Кнігарня «Галіяфы» (Мінск, Старавіленская, 6). Пачатак 19.00.

Зборнік прозы Змітра Падбярэзскага «Брыдкія аповяды» складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады.

Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапануюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву кнігі — трэцяй кнігі мастацкай прозы ў даробку аўтара.

Прэзентацыя пройдзе 19 студзеня ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, Старавіленская, 6). Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

У імпрэзе разам з аўтарам возьмуць удзел пісьменнікі Адам Глобус і Міхаіл Валодзін, крытыкі Ганна Кісліцына і Вячаслаў Ракіцкі.


Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Chaču Mroić» у Варшаве

18.06.2026 (19:00 - 21:00) 2KOŁA (ul. Tunelowa 2B)

«ДзеціФэст. Мары» ў Дудутках

21.06.2026 (13:00 - 17:30) музей Дудуткі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ