У выставачнай зале на Белабародава адкрылася выстава сучаснага беспрадметнага мастацтва «2026 ABSTRACT».
Выстава праходзіць у Віцебску 25 раз.
Першая выстава праекта была ініцыяваная віцебскімі мастакамі Васілём Васільевым і Аляксандрам Дасужавым і адбылася ў 1999 годзе.
У гэтым годзе яна прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння знакавага віцебскага мастака Аляксандра Салаўёва.
У экспазіцыі — творчасць 22 мастакоў:
Васіля Васільева, Галіны Васільевай, Вольгі Ганчаровай, Мікіты Яфіменкі, Анатоля Жураўлёва, Ніны Кавалёвай, Ілоны Касабукі, Вікторыі Крупскай, Алега Ладзісава, Міхаіла Ляўковіча, Аляксандры Луканевай, Таццяны Луцэйкавіч, Уладзіміра Макаркова, Леаніда Мядзведскага, Таццяны Нагавіцынай, Віктара Нікалаева, Алены Паплыка, Андрэя Піскуна, Таццяны Піскун, Вольгі Пагарэлавай, Алены Талобавай, Уладзіміра Федарца.
Можна пабачыць розныя віды выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, арт-аб’екты, тэкстыль, калаж.
Працуе выстава па 14 чэрвеня.