• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя беларускага пераклада рамана «Зіма Гюнтэра»

Пачатак: 08.06 (19:00)
Канец: 08.06 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Кошт: Уваход вольны
Google

8 чэрвеня запрашаем вас на прэзентацыю беларускага пераклада кнігі парагвайскага пісьменніка Хуана Мануэля Маркаса. Раман «Зіма Гюнтэра» у перакладзе Васіля Песенкі сёлета з’явіўся ў выдавецтве «Галіяфы». Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў галерэі «Ў», у ролі мадэратаркі падзеі выступіць вядомая паэтка Вольга Гапеева.

Пра парагвайскую літаратуру беларускі чытач напэўна ведае няшмат. Тым часам, раман «Зіма Гюнтэра» прызнаны крытыкамі галоўнай з’явай культурнага жыцця Парагвая за апошнія трыццаць гадоў. Твор, упершыню выдадзены з 1987 годзе, быў перакладзены больш чым на сорак моваў свету.

Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Па сённішні дзень ён застаецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая, ітэлектуальным арыенцірам краіны. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песен на народную музыку, Маркса быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра. З 1973 па 1987 гады за свае палітычныя перакананьні падвяргаўся пераследам, зазнаў арышты і катаванні, а пазней быў вымушаны жыць у выгнанні. У 1989 годзе пасля падзення дыктатуры пісьменнік вярнуўся на радзіму, дзе праз два гады заснаваў прыватны ўніверсітэт, які і па сённішні дзень карыстаецца найвялікшым прэстыжам у Парагваі. Бясспрэчна, Хуан Мануэль Маркас надаў магутны штуршок інтэлектуальнаму і мастацкаму развіццю краіны.

Раман «Зіма Гюнтэра» – гэта аповед пра лёс халоднага супрацоўніка Сусветнага банка, парагвайца нямецкага паходжання, Гюнтэра і яго жонкі, Элісы Лінч, прыгожай і пачуццёвай жанчыны афраамерыканскага паходжання. Падзеі адбываюцца ў Парагваі (аднак у кнізе няма прамога згадвання месца дзеяння) падчас праўлення дыктатара Строснэра. Адна з прычын, па якой героі знаходзяцца ў Парагваі, – неабходнасць выратаваць ад пераследаў, турэмнага зняволення і катаванняў іх пляменніцу, якой мясцовая ўлада пагражае з-за яе вершаў, прасякнутых любоўю да краіны ды заклікам да свабоды і дэмакратыі. Разам з героямі чытач трапляе ў вір паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавення – непераможны ідэалізм моладзі.

Кніга мае незвычайную апавядальную структуру, яе вылучае шматслойнасць і калейдаскапічнасць – адна сцэна нечакана змяняецца іншай, а палітыка-сацыяльнае гучанне перабтваецца дэтэктывам. Гэта паліфанічны тэкст, у якім па-майстэрску спалучаюцца авангардныя літаратурныя тэхнікі і рысы постмадэрнізму. Агулам, «Зіма Гюнтэра» не згубіла сваёй актуальнасці нават праз трэць стагоддзя і будзе цікавым адкрыццём для беларускіх чытачоў.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип