Ноч (не)расстраляных паэтаў у Таліне

02.11.2025 18:00 - 20:00 Беларуская прастора (Pärnu mnt 6) Бясплатнае

У нядзелю, 2 лістапада, у Таліне ладзяць імпрэзу да Ночы паэтаў.



Падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года застануцца трагічнай старонкай у гісторыі Беларусі. 

Прапануюць разам ушанаваць памяць тых, чые галасы спрабавалі сціснуць цішынёй, і ўзгадаць беларускую культуру, слова і музыку.
 
Вас чакае:

✔️ прэзентацыя перакладаў вершаў расстраляных паэтаў на эстонскую мову ў выкананні актрысы Лідзіі Роос;

✔️ лекцыя даследчыцы рэпрэсій у Беларусі і былой палітзняволенай Валерыі Чарнаморцавай;

✔️ выступ блюзмэна Юрыя Несцярэнкі разам з Антонам Сіроціным з праграмай аўтарскіх песень, прысвечанай памяці расстраляных паэтаў;

✔️ вольны мікрафон - кожны зможа прачытаць свой улюбёны верш беларускіх паэтаў.

Уваход - вольны данат.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ