Прэзентацыя дэбютнага дыску мінскай танцавальнай капэлы “На Таку”

25.11.2018 19:00 - 19:00 Кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Бясплатнае

Музыкі капэлы “На таку” ўпершыню сабраліся разам у 2008 годзе, дзякуючы энэргіі і таленту менскага барда, паэта і дудара Змітра Сідаровіча, колішняга лідара гурту “Камэлот”. Ад таго часу і па сёння яны вучаць танцы, граюць танцы, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры. З капэлы “На Таку” фактычна пачаўся танцавальны рух, які падобна як спеўныя рухі ў краінах Балтыі распаўсюджваецца па краіне ад Горадні да Гомеля, яднаючы беларусаў.

Да свайго 10-годдзя капэла прэзентуе складанку “Беларускія народныя танцы” У аўдыя-частцы слухач можа пазнаёміцца з найгрышамі, якія шмат хто з менчукоў памятае яшчэ з часоў выступаў у кавярні “Жар-птушка” (у парку імя М.Горкага) і паспелі моцна палюбіць. Відэа-частка – гэта плён сумеснай працы з клубам традыцыйнага танца “СІТА”, сябры якога імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў падчас этнаграфічных экспедыцый альбо з відэадакументальных матэрыялаў.

Прэзентацыя адбудзецца падчас нядзельнай танцавальнай імпрэзы 25 лістапада ў кафэ “Грай” (вуліца Інтэрнацыянальная, 33) што каля Дома Ваньковіча а 19-й гадзіне. Чакаецца шмат музыкі, спеваў, вядома ж, танцаў. Віншаванні і падарункі вельмі вітаюцца.

Узор музыкальных твораў можна праслухаць тут.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ