У наступную суботу, 4 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле і разам з ім 50-годдзе музея.
Рыхтуюць самае маштабнае святкаванне сезону:
Вялікі канцэрт з удзелам моцных фальклорных калектываў і спецыяльных гасцей — музыка будзе гучаць да самай поўначы!
Асаблівае вогнішча — гэта будзе 7-метровая драўляная фігура! Самая высокая і ўражлівая, з магутнымі скокамі і купальскімі карагодамі!
Каскад майстар-класаў: купальскія вянкі, традыцыйныя танцы пад жывую музыку, лялькі-травянкі і многае іншае
Таямнічыя варожбы ля вады і, вядома ж, пошукі містычнай кветкі папараці
І галоўнае — самы маштабны купальскі харавод у Беларусі
Кошт квіткоў у папярэднім продажы — 37 рублёў дарослым, 32 рублёў студэнтам, 27 рублёў школьнікам. Сямейны квіток — 67 рублёў. У дзень імпрэзы падаражэе.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы.