Прэзентацыя дэбютнай кнігі Таццяны Светашовай
Пачатак: 15.12 (19:00)Канец: 15.12 (21:00)
галерэя TUT.BY
15 снежня ў Мінску ў галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Таццяны Светашовай «Разные вещи», які пабачыў свет у серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».
У імпрэзе возьмуць удзел: Андрэй Хадановіч (рэдактар кнігі), Дзмітры Строцаў, Вера Жыбуль, Віктар Жыбуль, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Віка Трэнас, Наста Кудасава, Наталля Кучмель, Уладзімір Глазаў, Яўгеній Бясчасны, Стась Карпаў, Сабіна Брыло, Георгій Барташ, Андрэй Фаміцкі, Дзяніс Кандрацьеў.
Выступяць гурты “Гарадскі вал” і TonqiXod.
Пачатак у 19.00. Уваход вольны
Кніга “Разные вещи” — збор унутраных маналогаў, у якіх уз’яднанае глыбока інтымнае і агульначалавечае, іронія і роспач і якія разгортваюцца ўнутры топасу Мінска — не вітрыннага, а нутранога, сапраўднага…
***
с кем бы ты ни решала остаться, куда б ни глядели глаза,
пусть отпускают другие любящие города —
а этот тебе в одну сторону — не продает никогда,
как жестокий любовник, ладонью сжимает шею,
знает, где тебе больно — нарочно приводит туда
для себя — оставляет тебя ничьею
и — один — не разлюбит и никому не отдаст
Татьяна Светашёва
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”