Прэзентацыя каталога Вольгі Сазыкінай з «Калекцыі пАРТызана»

31.10.2018 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае

31 кастрычніка
19:00

31 кастрычніка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у межах выставы «ZBOR In Progress» адбудзецца імпрэза, прысвечаная выхаду персанальнага каталога мастачкі Вольгі Сазыкінай.

«Мастак вольны толькі ў прасторы мастацтва». Вольга Сазыкіна

Вольга Сазыкіна, мастачка, куратарка, выкладчыца.
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. З 1977 года Вольга працавала на шклозаводзе «Нёман», у 1984 годзе ўступіла ў Саюз мастакоў. З 2000 года — выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. З 2001 года — сябра International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2003 года — Беларускага саюза дызайнераў. Жыве ў Мінску. Працы выстаўляліся ў Беларусі, краінах Заходняй і Усходняй Еўропы, Расіі, ЗША. Творы знаходзяцца ў музейных і прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Віктар Марціновіч: Памяць як мастацкае выказванне (да выставы ZBOR in progress)

У імпрэзе прымуць удзел Вольга Сазыкіна, Артур Клінаў, Вольга Шпарага і Вольга Рыбчынская. У праграме: размова з мастачкай і дэманстрацыя яе прац.

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» ўяўляе сабой the best беларускага арта апошніх 30 гадоў. У «Калекцыі» ужо выйшлі манаграфіі Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Антаніны Слабодчыкай, Міхаіла Гуліна, Людмілы Русавай, Ігара Саўчанкі, Віталя Чарнабрысава, Сяргея Кірушчанкі і інш. А таксама зборныя альбомы, прысвечаныя беларускаму авангарду і нон-канфармізму 1980-х, Мінскай школе фатаграфіі 1990-х. Плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

На фота інсталяцыя Вольгі Сазыкінай “Дыялог або Абрус з пялёсткаў”, 1997/2015


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Выстава Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада» ў Мінску

10.09.2025 18:00 - 05.10.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ