Прэзентацыя кнігі А.Гужалоўскага “Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929 гг.”

03.11.2017 18:30 - 18:30 прастора этнакрамы “Цудоўня” (вул. Вялікая Траецкая, 14) Уваход вольны

3 лістапада ў гарадзенскай “Цудоўні” пройдзе прэзентацыя даследавання А.Гужалоўскага “Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929 гг.”.

Не заўжды было “ў Савецкім Саюзе сэксу няма!” А як было?

Гэтая кніга – першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г.

Стаўленне камуністаў да інтымных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да руйнавання традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу, паслаблення сэксуальнай маральнасці і непрыемных наступстваў.

З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць “савецкага чалавека”.

Месца: прастора этнакрамы “Цудоўня” (Гародня, вул. Вялікая Траецкая, 14)

Час: 3 лістапада, 18.30

Уваход вольны.

Падрабязнасці ў суполках ВКонтакте і Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ