Прэзентацыя кнігі Андрэя Лазуткіна

20.11.2014 19:00 - 19:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

20 лістапада ў мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя першай беларускай аповесці ў стылі «ост-мадэрн», дэбютнай кнігі «Полигон» Андрэя (Андрушы) Лазуткіна. Выданне пабачыла свет у «Кнігазборы» ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

У праграме возьмуць удзел:

Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік і перакладчык

Людміла Рублеўская, літаратарка, даследчыца, рэдактарка кнігі

Антон Рудак, паэт і сябар аўтара

Юлія Цімафеева, паэтка, перакладчыца, куратарка серыі “Пункт адліку”

«Полигон» — альтэрнатыўная гісторыя ў сучасным беларускім прачытанні: страшная казка пра камісарыят «Остланд» узору 1959 года пасля германскай перамогі над Сталінградам.


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ