Прэзентацыя кнігі Андрэя Вашкевіча “Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу”

01.03.2018 19:00 - 19:00 этнакрама "Цудоўня" (вул. Вялікая Траецкая, 14) Уваход вольны

Этнакрама “Цудоўня” запрашае гарадзенцаў на прэзентацыю новай кнігі Андрэя Вашкевіча “Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу”. Сустрэча пройдзе 1 сакавіка а 19.00 па адрасе: Гародня, вул. Вялікая Траецкая, 14.

Кніга прысвечаная асобе Вінцэнта Гадлеўскага, каталіцкага святара і адначасова – палітыка, аднаго з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі. Натхнёны ідэяй прасоўвання беларускай мовы, ён на ўласным прыкладзе паказваў жыхарам вёсак і мястэчак іх права ўжываць родную мову ў касцёле. Праз свае перакананні меў праблемы з польскімі ўладамі і нават сядзеў за “антыдзяржаўную дзейнасць”.

Біяграфія Вінцэнта Гадлеўскага ў кнізе Вашкевіча арганічна ўплеценая ў драматычную эпоху, калі беларусы ўпершыню заявілі пра сваё права на нацыянальную дзяржаўнасць.

На прэзентацыі ў “Цудоўні” можна будзе даведацца пра асобу Гадлеўскага і яе значнасць для нашай гісторыі, падыскутаваць з аўтарам, а таксама набыць кнігу па зніжаным кошце.

 

Калі: 1 сакавіка, 19.00

Дзе: этнакрама “Цудоўня” (Гародня, вул. Вялікая Траецкая, 14)

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ