Прэзентацыя кнігі “Чароўная хваля вандровак”

16.01.2017 08:00 - 17:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

20 студзеня а 17-й гадзіне ў будынку Літаратурнага музея Максіма  Багдановіча адбудзецца творчая вечарына паэтэсы Кацярыны Мяшковай. Падчас вечарыны будзе прэзентавана новая кніга вершаў і прозы “Чароўная хваля вандровак”. Мерапрыемствам апякуецца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Новая кніга пісьменніцы Кацярыны Мяшковай “Чароўная хваля вандровак” выклікала цікавасць у чытацкім свеце, бо змест кнігі сапраўды мае  дзівосную прыцягальную здольнасць і сілу ўзняць чытача на сваю чароўную  хвалю і накіраваць у цікавае  падарожжа.

У прадмове да кнігі пісьменнік Вячаслаў  Корбут зазначае: “Кніга Кацярыны Мяшковай “Чароўная хваля вандровак” – гэта агромністая мастацкая і духоўная праца творцы, яе спроба данесці да чытача разнастайнасць быцця на Зямлі, разналікасць прыроды, рэлігій, мастацтва і гісторыі. І у гэтым калейдаскопе падзей Беларусь займае свае важкае і высокае месца”.

Кацярына Мяшкова – гэта ўвасабленне паэтэсы і вандроўніцы, добра вядомы аўтар у творчых колах. Ёй належаць зборнікі паэзіі: «Алея кахання» (вершы, 1993, «Бібліятэчка часопіса “Маладосць”»), «Кляновы цуд» (вершы, 1996, «Мастацкая літаратура»),  да іх можна  далучыць  і новую кнігу “Чароўная хваля вандровак” (паэзія, проза, 2016 “Галіяфы”).

Запрашаем на вечарыну, каб павіншаваць таленавітага аўтара з выхадам новага змястоўнага зборніка паэзіі і прозы.

У прэзентацыі возьмуць удзел Яўген Гучок, Вячаслаў Корбут, Віктар  Шніп, Васіль Жуковіч, Таццяна Барысюк, Ала  Доўгая і іншыя.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(вул. М. Багдановіча, 7а).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства:  малодшы навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая.

 


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

15.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ