Прэзентацыя кнігі “Гэта Беларусь, дзетка”

07.11.2015 14:00 - 16:00 Галерэя “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Гэта Беларусь, дзетка!” – шчодра ілюстраванага гумарыстычнага гіда па выжыванні ў Беларусі, складзенага на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блогу “Гэта Беларусь, дзетка!”.

Імпрэза мае адбыцца ў гэту суботу, 7 лістапада, з 14 да 16 гадзін у галерэі “Ў” па адрасе: Мінск, Праспект Незалежнасці, 37а   (станцыя метро “Плошча перамогі”).

У праграме сустрэча з аўтаркамі кнігі, розыгрыш прызоў, падвядзенне вынікаў конкурсаў, сярод іх –  конкурсу на самы вясёлы фотаздымак, размешчаны з хэштэгам ‪#‎hetabelarusdzietka‬ або ‪#‎etobelarusdetka ў сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, Instagram).  Падрабязней чытайце тут па-ангельску і па-беларуску. Кнігу можна будзе набыць і падпісаць наўпрост у аўтараў або загадзя ў кнігарні “ЛогвінаЎ” ці іншых крамах горада.

Аўтары, Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова,  – беларускі, якія воляй лёсу ў пяшчотным узросце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да радзімы і гараць жаданнем адкрываць “гэту бясконца цікавую краіну” для сябе і замежнікаў,  падзеляцца асабістымі гісторыямі  і распавядуць пра шлях кнігі да чытача.

Добры настрой і прыязная атмасфера гарантаваныя!

Колькасць месцаў абмежаваная, таму, зарэгіструйцеся, калі ласка, па гэтым адрасе сеціўнай пошты не пазней за 12:00 6 лістапада: alyona@odb-office.eu.
Інфармацыйная падтрымка мерапрыемства – ОДБ Брусель. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ