Лекцыя пра Купалле ў Гомелі

04.07.2026 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 7 рублёў



У суботу, 4 ліпеня, у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя «Купалле: нашы продкі не шукалі папараць-кветку, а ламалі платы». 



Раскажуць пра сапраўдную гісторыю і традыцыі гэтага свята: як яно дажыло да нашых дзён, чаму дагэтуль з’яўляецца актуальным, адкуль такая назва, што было замест папараць-кветкі, легенда пра якую пашырылася толькі ў 20-м стагоддзі. 

Лектар — навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея Мікола Асмалоўскі

 Купальскую атмасферу лекцыі дапоўняць духмянай зёлкавай гарбатай! 

Мова лекцыі — беларуская. 


Уваход — 7 рублёў



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ