Прэзентацыя кнігі гуру крэатыўнага бізнэса Дэвіда Пэрыша з удзелам аўтара

10.02.2017 11:00 - 19:00 БелЭкспа, Мінская кніжная выстава, Брытанскі стэнд (праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольны

Выбітная кніга брытанскага эксперта Дэвіда Пэрыша “Цішоткі і касцюмы: Дапаможнік па творчым бізнесе” цяпер даступная для айчынных культурных мэнэджэраў і прадпрымальнікаў. Пры падтрымцы Праграмы ЕС і Усходняга Партнёрства “Культура і Крэатыўнасць” выйшла беларуская версія кнігі ў выдавецтве “Логвінаў”.

Галоўная ідэя выдання палягае ў тым, што працуючы ў творчым сектары, вам не трэба выбіраць паміж творчасцю (цішоткай) і бізнесам (касцюмам), вы можаце распрацаваць сваю адметную бізнес-стратэгію, якая будзе прыносіць прыбытак і спрыяльна ўплываць на крэатыўнасць. Кніга Дэвіда Пэрыша – гэта зборнік практычных парад, паспяховых гісторый з асабістай практыкі аўтара і разнастайных бізнес-мадэляў. Гэтая кніга прыдасца, калі вы: прадпрымальнік, асабліва ў сферы крэатыўных індустрыяў, культурны менеджэр, кіраўнік арганізацыі, а таксама калі маеце планы выйсці на рынак з ініціятывай.

Дэвід Пэрыш – брытанскі спецыяліст  у галіне культурных і крэатыўных індустрыяў, маркетынга і бізнэс-стратэгіяў, аўтар некалькіх кніг, бізнес-трэнер. Яго кніга “Цішоткі і Касцюмы (T-shirts and Suits: A Guide to the Business of Creativity) – вынік 20-гадовага вопыта ў сферы крэатыўнай эканомікі.

Прэзентацыя кнігі Дэвіда Пэрыша з удзелам аўтара адбудзецца 10 лютага ў 11-00 на  Брытанскім стэндзе падчас Мінскай кніжнай выставы (праспект Пераможцаў, 14).

Лекцыя для чытачоў адбудзецца 10 лютага ў 19-00 ў галерэі Ў (праспект Незалежнасці 37а), дзе можна будзе набыць і падпісаць кнігу ў аўтара. Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.

Тры парады з кнігі Дэвіда Пэрыша:

  1. Слухайце свайго кліента. Паспрабуйце адказаць на пытанне кліента “А што гэта дае мне?” Даведацца, што трэба вашаму спажыўцу і стварыць патрэбны прадукт – гэта і ёсць ваша місія.
  2. Вы не можаце прадаваць свой прадукт адразу ўсім кліентам. Выкарыстайце сваю крэатыўнасць у выбары групы кліентаў для пэўнага прадукта.
  3. Вызначце каштоўнасці вашай арганізацыі. Яны зробяцца вашым арыенцірам на шляху да поспеху.

На сайце Праграмы ЕС і Усходняга Партнёрства “Культура і Крэатыўнасць” вы зможаце паслухаць два інтэнсіўныя анлайн-курсы Дэвіда Пэрыша: “Стратэгічнае планаванне” і “Маркетынг”. Кожны курс доўжыцца блізу 30 хвілін. Вывучаючы рэальныя бізнес-кейсы, вы навучыцеся аналізаваць рынак, перавагі і слабыя месцы вашай арганізацыі, а таксама даведаецеся як знайсці ўласную нішу. Пасля кароткага тэставання вы атрымаеце сертыфікат.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Лекцыя «Чарнобыль: 40 год» у Манрэале

23.04.2026 (18:00 - 20:00) studio #211 (4035 rue Saint-Ambroise)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ