Прэзентацыя кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

27.11.2018 17:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Аднаго хачу я пажадаць:

Каб ты словы, сказаныя сёння,

Заўтра мог таксама ўслых сказаць.

Леанід Дайнека

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 лістапада 2018 года а 17-й гадзіне на мерапрыемства “За крокам крок…” – прэзентацыю кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” у серыі “Беларускі кнігазбор”.

Новы зборнік зацікавіць чытача ўпершыню апублікаванымі раманамі Леаніда Дайнекі “Ілоты” (2015) і “Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда” (2017). Таксама ў аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка ўвайшлі найбольш значныя яго вершы і мініяцюры “Герадоцінкі”.

Леанід Дайнека ў 1988 годзе быў удастоены Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за раман “Меч князя Вячкі”, а ў 1990 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага за гістарычныя раманы “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”.

У мерапрыемстве возьмуць удзел: Генрых Далідовіч, Кастусь Цвірка, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, а песні на вершы аўтара прагучаць у выкананні Алеся Камоцкага і Эдуарда Акуліна.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

 

 


Вам можа быць цікава

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ