Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 18:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бясплатнае


 У нядзелю, 18 траўня, Тутэйшы тэатр ладзіць у прасторы «MIT» прэм’еру дакументальнага спектакля «STATUS».




«Плюсануў, альбо плюсанула», — так на ўнутраным лексіконe кажуць пра чалавека, які атрымаў пазітыўны аналіз на ВІЧ.

Спектакль складзены з асабістых гісторый людзей, якія распавядуць пра свае пачуцці, погляды, праблемы і радасці.

 Чым жывуць людзі са статусам?

 Пра што мараць?

 Як да іх ставяцца ў грамадстве?

 Чаму пры сустрэчы з незнаёмым мы заміраем, калі яно кранаецца нас упершыню?

 І як пачаць рухацца далей?

Галасы іншых і судакрананне дазволяць наблізіцца да сябе і ўбачыць за люстэркам стыгмы жывога чалавека.


Акторы: Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч, Наста Каплан, Крысьціна Грэкава, Павел Ярмак, Наста Ляшковіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская. 

Кампазітар — Эрык Арлоў-Шымкус

Рэжысёр святла — Сяржук Голік 

Відэапраекцыі — Даніла Ганчароў 

Рэжысёр — Андрэй Саўчанка


 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Welcome Market» у Брэсце

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Камуністычная, 1)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ