Прэзентацыя кнігі “Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве”

25.01.2014 12:00 - 14:00 Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) Бясплатнае

 У  першыя дні новага, 2014 года, запрашаем на прэзентацыю дзіцячай кніжкі – казкі “Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве” .

Дзея адбудзецца ў  Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (адрас: Старавіленскі тракт, 41, Минск, Рэспубліка Беларусь). Пісьменніца  Наталія Бадзілоўская прэзентуе казку “Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве”. Чакаюцца прызы, выстава дзіцячага малюнка.

 25 студзеня, пачатак а 12.00 ( Рыцарская зала  Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі).

 Трохі  пра кнігу. Казка “Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве” на беларускай и ангельскай мовах распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінскай прынцэсы. Гэтая новая казка, якую прыдумала і напісала Наталія Бадзілоўская, сведчыць: незвычайнае – побач. Проста, трэба прыгледзецца некалькі ўважлівей да ўсяго, што адбываецца навокал…


Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Хор «Навокал» у Вільні

12.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17A)

Øyeblikk у Варшаве

12.06.2026 (20:00 - 22:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ