Анлайн-лекцыя пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША ад Наталлі Гардзіенкі

(Анлайн) Бясплатнае
13 чэрвеня даследчыца іміграцыі Наталля Гардзіенка правядзе анлайн-лекцыю «Загадкавыя зьнікненьні й сэнсацыйныя знаходкі — лёсы беларускіх пісьменьнікаў у ЗША».

Яны пакінулі Беларусь, каб пісаць на роднай мове па той бок акіяна. Адна стала легендай беларускай паэзіі ў эміграцыі. Двое — зніклі без вестак. Адзін з іх быў знойдзены і пахаваны толькі ў мінулым годзе.

Даследчыца іміграцыі Наталля Гардзіенка распавядзе пра тры лёсы, тры жыцці і тры розныя спосабы быць беларускім пісьменнікам у Амерыцы:

  • Наталля Арсеннева — адна з найзначнейшых беларускіх паэтак, чый шлях прывёў яе ў ЗША,
  • Уладзімір Дудзіцкі — авантурная і супярэчлівая постаць, анфант тэрыбль беларускай літаратуры, які так і не выдаў пры жыцці ніводнага зборніка і знік без вестак,
  • Мікола Цэлеш — таксама знік, але ягонае цела нядаўна было знойдзена, ідэнтыфікавана і пахавана — гісторыя, якую Наталля даследавала разам з ягонай дачкой.

Дата: 13 чэрвеня

Час: 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска / 20:00 Мінск

Месца: спасылка з’явіцца тут.


Вам можа быць цікава

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Саша Філіпенка ў Варшаве

14.06.2026 (18:00 - 20:00) Szkoła Główna Handlowa (al. Niepodległości 162)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

15.06.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ