• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя кнігі Віктара Хурсіка «Vale!» пра Магдалену Радзівіл

Пачатак: 13.12 (17:00)
Канец: 13.12 (17:00)
Нацыянальны гістарычны музей
(Мінск, вул. Карла Маркса, 12)
Google

13 снежня 2018 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь Віктар Хурсік прадставіць на суд чытача сваё дакументальнае даследаванне жыцця і дзейнасці Магдалены Радзівіл з роду Завішаў – кнігу «Vale!»

Віктар Хурсік – выдавец, журналіст, які даследуе некаторыя аспекты беларускай мінуўшчыны і мае ў адносінах да іх сваё асабістае меркаванне. Галоўнае крэда даследчыка – падзеі павінны падавацца так, як засведчана ў дакументах. Пяру аўтара належаць шматлікія артыкулы краязнаўчага характару ў беларускай прэсе, першая кніжка пра Магдалену Радзівіл «Белы лебедзь у промнях славы», кніжка «Трагедыя Белай гвардыі» пра часы паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і іншыя.

Кніга, пра якую пойдзе размова, выклікае павагу ў тых, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай. Глыбіня і факталагічны бок даследавання зацікавілі не толькі беларускага чытача, але і польскіх гісторыкаў. Зараз у Польшчы рыхтуецца пераклад кнігі на польскую мову.

Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл – гэта суцэльны ланцуг біяграфічных фактаў, дзякуючы якім аўтар высвечвае гістарычную непарушнасць беларускага этнасу. Выснова такая напрошваецца не толькі ў адносінах да Завішаў, як буйных беларускіх магнатаў, але і простых сялян, чые імёны таксама ўвекавечаны ў кнізе. Аўтар стаіць на тым, што нацыянальная адметнасць беларусаў у мінуўшчыне не патрабуе доказаў, дастаткова праўдзіва давесці да ведама гісторыю і пачэснае месца беларусаў заззяе ў сузор’і развітых нацый Еўропы.

У кнізе выкарыстаны спасылкі больш чым на 300 крыніц. Гэта, пераважна, архіўныя дакументы якія распавядаюць пра род Завішаў у кантэксце гістарычных падзей і ў сямейным жыцці, паказваюць месца магнатаў у час падзелаў Рэчы Паспалітай.

Аўтар працаваў у архіўных установах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі. Адкрыццём у кнізе з’яўляюцца лісты да Магдалены, яе асабістыя ўспаміны, тэстамент і, канешне, яе фотаздымкі, якія друкуюцца ўпершыню.

«Vale!» – «Бывайце!», – сумна развітваецца Магдалена на тытульнай старонцы кнігі, – Ці правільна я зрабіла, што паставіла мэтай жыцця адраджэнне Беларусі – судзіць вам. Я любіла сваю зямлю, свой народ… На жаль, мне не дадзена ўбачыць яго росквіт. Vale!»

Аўтар лічыць, што прачытаўшы кнігу, чытач можа дапамагчы душы Магдалены знайсці супакаенне…

Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня а 17-й гадзіне

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. (017) 327 43 22

histmuseum.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип