Прэзентацыя кніжкі “Сумны суп” (+ БУКТРЭЙЛЕР)

14.06.2014 18:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп”. У 2013 г. яна перамагла ў конкурсе “Экслібрыс” імя Янкі Маўра, які праводзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Вечарына адбудзецца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 

У імпрэзе бяруць удзел:

Вольга Гапеева – аўтарка кнігі

Марта Герашчанка – мастачка і дызайнерка кніжкі

Мадэрацыя — Валярына Кустава.

Дзе? — Галерэя Ў, Незалежнасці, 37а

Калі? — 14 чэрвеня (субота)

А якой гадзіне? — 18.00

Што будзем рабіць? — Размаўляць з аўтаркай і мастачкай, глядзець бук-трэйлер, майстраваць, маляваць, думаць і добра бавіць час.

Падчас прэзентацыі можна будзе падпісаць кніжку ў аўтаркі і мастачкі.


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ