Прэзентацыя новай гульнявой формы футбольнай зборнай Беларусі

03.09.2018 19:30 - 19:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Уваход вольны

3 верасня ў 19.30 на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вуліца Леніна, 20) Арт Сядзіба ладзіць прэзентацыю новай гульнявой формы галоўнай футбольнай каманды краіны.

Як паведамлялася раней, у якасці тэхнічнага партнёра АБФФ выступіць кампанія «Macron». Італьянскім вытворцам спартыўнай экіпіроўкі распрацаваны ўнікальны дызайн з выкарыстаннем нацыянальных элементаў.

У панядзелак увечары ўсе жадаючыя змогуць ўпершыню ўбачыць новыя камплекты хатняй і выязной формы, у якіх нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе праводзіць матчы розыгрышу Лігі нацый УЕФА, а таксама кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2020 года.

Акрамя самой прэзентацыі пры падтрымцы крамы «Symbal.by» і культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзiба» для заўзятараў будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасцяў, уключаючы вулічны тэатр, шоу бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасцей, а таксама розныя конкурсы.

photo_2018-08-28_15-52-32

На мерапрыемстве ўсе жадаючыя змогуць набыць квіткі на бліжэйшыя матчы «белакрылых», а таксама новую футбольную атрыбутыку нацыянальнай зборнай. Па завяршэнні прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з удзелам гульцоў нацыянальнай каманды.

Летась «Арт Сядзіба» сумесна з АБФФ прэзентавалі матывацыйны футбольны кліп на песню гурта Laurynienka «Гэй, малады» ў межах конкурсу «Мова-Музыка-Футбол».

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Творчая сустрэча з Барысам Сямілетавым у Мінску

18.10.2025 (16:00 - 19:00) Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Palina ў Вільні

28.10.2025 (20:00 - 22:30) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ