Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Чарнякевіча “Чужы сярод чужых”

05.09.2017 19:00 - 19:00 прастора этнакрамы “Цудоўня” (вул. В. Траецкая, 14) Уваход вольны

5 верасня ў этнакраме “Цудоўня” (Гародня) гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч прэзентуе новую кнігу “Чужы сярод чужых”, прысвечаную “бацьку беларускіх паланафілаў” – Паўлу Алексюку.

Цяжка ўзгадаць сярод дзеячаў беларускага руху асобу больш непрывабную, чым Павел Аляксюк. “Бацька беларускіх паланафілаў” – так яго ахрысцілі ў міжваенным друку за арыентацыю на польскую дзяржаву. Гэта той даволі рэдкі ў нашай гісторыі выпадак, калі ў ацэнцы адной і той жа постаці – ацэнцы, дарэчы, глыбока негатыўнай, – былі згодныя як апалагеты беларускай справы, гэтак і эпігоны беларускасці.

Разам з тым, П. Аляксюк быў адным з найбольш актыўных беларускіх палітыкаў пачатку 1920-х гадоў. Ягоная дзейнасць з‘яўлялася вынікам не толькі авантурнага складу характару самой асобы, аднак і тых канкрэтных умоў, у якіх адбывалася станаўленне беларускага нацыянальнага руху. Ён з’яўляўся рэдкім прыкладам прагматыка, што “дзейнічаючы на карысць незалежнасці Беларусі, кожны раз выбіраў аптымальны варыянт выхаду з наяўнай сітуацыі”.

На прэзентацыі можна будзе задаць аўтару пытанні, падыскутаваць, а таксама набыць кнігу па спецыяльным кошце і атрымаць аўтограф аўтара.

Уваход вольны.

Падрабязнасці ў суполках ВКонтакте, Facebook і па тэл. +375 (33) 623-26-16 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”)

5 верасня, 19.00
Гародня, вул. В. Траецкая, 14 (прастора этнакрамы “Цудоўня”)


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па юраўскіх спевах у Вільні

10.05.2025 (14:00 - 16:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Квіз «Што я ведаю пра БНР?» у Гаазе

10.05.2025 (15:00 - 17:00) PvdA Den Haag (Stationsweg 10b)

«Мова Нанова» з Сяргеем Бесарабам ва Уроцлаве

10.05.2025 (17:00 - 19:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49 (3 паверх))

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ