«Мова Нанова» з Сяргеем Бесарабам ва Уроцлаве

10.05.2025 17:00 - 19:00 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49 (3 паверх)) Бясплатнае


У суботу, 10 траўня, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».





Тэма — «Ад Чарнобыля да сённяшняга дня: як жыць у свеце радыяцыі».

У гасцях — хімік-радыёлаг Сяргей Бесараб.


Абмяркуюць:


 Чаму Чарнобыль дагэтуль важны, і што мы ведаем пра радыяцыйную бяспеку цяпер?

 Што такое радыяцыя і як яна ўплывае на нас?

 Якія сродкі абароны сапраўды працуюць у паўсядзённым жыцці і як абараніць сябе і блізкіх у надзвычайных сітуацыях?

 Што насамрэч варта ведаць пра сонечнае выпраменьванне, рэнтген і мікрахвалёўку?

Толькі практычныя ды карысныя парады і адказы на любыя пытанні па тэме, якія вас хвалююць! Зразумела, без панікі і міфаў.

Сяргей Бесараб
 — навуковец у галіне калоіднай хіміі, вынаходнік, папулярызатар навукі, былы супрацоўнік НАН Беларусі.


Уваход вольны, данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ