• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Іншае Мінск

Прэзентацыя нумара «pARTisan» і паказ фільма «Калгаснікі» Ягора Сурскага

Пачатак: 26.01 (19:00)
Канец: 26.01 (19:00)
Прастора «ЦЭХ»
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: Уваход вольны
Google

У красавіку 2016 года група студэнтаў з аўстрыйскага Універсітэта мастацтва і дызайну Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форуму зрабіць даследчы праект, прысвечаны беларускім калгасам. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял — фатаграфіі, відэа і нататкі, што ў форме выставы «Калгасны осмас лактозы» было прадстаўлена ў лістападзе ў прасторы «ЦЭХ» у Мінску.

Менавіта гэтыя творы сталі візуальным кодам нашага новага нумара, які цалкам прысвечаны фігуры калгасніцы ў беларускай гісторыі і культуры. У прэзентацыі возьмуць удзел: Артур Клінаў, Ірына Раманава, Вадзім Мажэйка, Адам Глобус, Ягор Сурскі. Адмысловы госць — Сімон Мраз (Аўстрыйскі культурны форум у Маскве).

У межах прэзентацыі адбудзецца паказ і абмеркаванне фільма Ягора Сурскага «Калгаснікі» (прэм’ера 25 снежня 2016 года), прысвечанага калектывізацыі ў беларускай гісторыі і тым наступствам, да якіх яна прывяла. Паўгадзінная стужка — гэта плён супрацы маладога мінскага рэжысёра Ягора Сурскага і валанцёраў праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі» гродзенскага гісторыка Алеся Смаленчука.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з удзелам аўтара фільма і запрошаных гасцей.

 

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    • Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип