Прэзентацыя “Валацуг” Аляксея Талстова

09.04.2015 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (прю Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

У чацвер, 9 красавіка адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя рамана-падарожжа пісьменніка і мастака Аляксея Талстова «Валацугі» (http://34mag.net/piarshak/post/valacugi/).

Прэзентацыя пройдзе ў фармаце прыватнай вечарыны для ўсіх ахвотных, будзе мала ўрачыстых прамоў і шмат добрай музыкі ды прыемных размоў.

Прыходзьце падпісаць кнігу і паціснуць руку яе аўтару, а таксама паслухаць дыджэяў з Delay Sound System i пагутарыць пра доўгую дарогу і непазбежнасць вяртання дамоў.

Кнігу можна бясплатна спампаваць на электроным мультылейбле «Пяршак» http://34mag.net/piarshak/ ці набыць папяровую версію ў Кнігарні «ЛогвінаЎ». Пачатак а 19

крыху пра кнігу. Аляксей апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Гэты вопыт быў пакладзены ў аснову яго новага рамана. «Валацугі» – гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся па прыгоды, ды так і не вярнуўся да «нармалёвага», звыклага для большасці жыцця.


Вам можа быць цікава

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ