Прэзентацыя вынікаў майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва ў рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

12 – 13 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” удзельнікі майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва экспаніруюць свае працы, прысвечаныя вынікам шасцідзенных курсаў, якія адбыліся вясной-летам гэтага года.

Удзельнікі:

майстэрня Вольгі Сазыкінай: Кацярына Міхнюк, Ганна Маршава

майстэрня Міхаіла Гуліна: Васіліса Паляніна-Календа, Максім Сарычаў

майстэрня Аляксея Лунёва: Надзея Саяпіна-Гендрусева, Ніна Маргаева

Падчас імпрэзы, 12 лістапада а 15-й гадзіне адбудзецца публічная лекцыя Вольгі Сазыкінай, аўтаркі курса “Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі”. На сустрэчы Вольга Сазыкіна будзе распавядаць пра праклады медытатыўных практык ў сучасным мастацтве, іх ролю ў прыватным жыцці, мастацкай дзейнасці. Таксама будуць закрануты пытанні лэнд-арту і шкла, як рэфлексія аўтарскага погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

Таксама, 12 лістапада а 16-й гадзіне адбузецца дыскусія з удзельнікамі праекта “10 майстэрняў” (мадэратар Ілона Дзяргач).

Праект “10 майстэрняў” складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае публічную сустрэчу, шасцідзённы закрыты практычны курс і праект, як вынік майстэрні напрыканцы праграмы.

Мэта адукацыйнага праекта “10 майстэрняў” – запусціць цікавасць да самаадукацыі ў галіне сучаснага мастацтва, умацаваць пераемную сувязь паміж маладымі непрафесійнымі мастакамі і сталымі мастакамі. Даць зацікаўленым мастацтвам людзям магчымасць напрамую пасябраваць з яркімі мастакамі і сумесна стварыць выставачны праект.


Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

17.09.2026 (19:00 - 21:30) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ