Публічная дыскусія “Нянудны вольны час. Магчымасці для актыўнага адпачынку і творчасці”

11.11.2017 10:45 - 14:15 Кафэ Ірландскі паб (г. Барысаў, вул Ватуціна, 32) Уваход вольны

Публічная дыскусія “Нянудны вольны час. Магчымасці для актыўнага адпачынку і творчасці” адбудзецца ў Барысаве у гэтую суботу. Сярод удзельнікаў – грамадскія арганізацыі і ініцыятыыы, прадстаўнікі дзяржаўных інстытуцый, ды і проста людзі, якія любяць бавіць час весела і карысна.

Гаворка пойдзе пра магчымасці, якія ўжо створаныя ў Барысаве для адпачынку, адукацыі і творчасці, а таксама пра тое, што хацелася б стварыць ці палепшыць. Пра свае лепшыя ініцыятывы раскажуць моладзевая арганізацыя “Фіяльта” і Цэнтр падтрымкі груп рызыкі “Стымул да поспеху”. Арганізатары мерапрыемства – Барысаўскае жаночае грамадскае аб’яднане “Правінцыя” ў межах ініцыятывы “Разам да справы”.

“У мінулым годзе “Правінцыя” зладзіла анкетаванне жанчын і высветліла, якія патрэбы маюць жанчыны з Барысава, расказала кіраўніца арганізацыі Алена Аўтушка. – Дыскусія – наступны крок да паляпшэння гарадскога асяроддзя . Мы ацэнім сабраныя ідэі і некаторыя з іх, мяркуем, зможам ажыццявіць сіламі грамадства, а некаторы перададзім гарвыканкаму”.

Да дыскусіі запрашаюца ўсе ахвотныя. Час правядзення: 11 лістапада з 10.45 да 14.15. Месца правядзення – кафэ Ірландскі паб, вул Ватуціна, 32


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ