Выстава Віктара Варанкевіча “Чатыры імгненні жыцця” ў Гродне

23.10.2025 - 30.11.2025 16:00 - 18:00 Новы Замак (вул. Замкавая, 22) Бясплатнае

У чацвер, 23 кастрычніка, у Новым замку адкрываецца выстава Віктара Варанкевіча “Чатыры імгненні жыцця”.



Выстава складаецца з чатырох раздзелаў, якія ўключаюць розныя па часе перыяды працы аўтара. 

Першы перыяд – малюнкі архітэктурных помнікаў – вынік вандровак па розных кутках Беларусі ў 1980-я гг. 

Другі – краявіды 1990-х, вынік працы ў майстэрні, грунтуецца на дзіцячых успамінах і ўражаннях. 

Трэці – стварэнне копій жывапісных партрэтаў майстроў мінулага ў старадаўняй стылістыцы. 

Апошні па храналогіі напрамак – працы, выкананыя на пленэры ў вольнай тэхніцы. 

Жыццё робіць кола, а чалавек вяртаецца да сапраўдных каштоўнасцей – любові да наваколля і ўсяго жывога ў свеце.

Працуе выстава да 30 лістапада.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ