Публічная лекцыя Фелікса Аккермана “Мульцікультуралізм у Беларусі? Мінулае і будучыня культурнай разнастайнасці ў агульнеўрапейскай і лакальнай перспектыве”

25.04.2013 17:00 - 19:00 Кавярня "Чайкоффский" (пр-т Касманаўтоў, 6а) Бясплатнае

Публічная  лекцыя  Фелікса Аккермана "Мульцікультуралізм у Беларусі? Мінулае і будучыня культурнай разнастайнасці ў агульнеўрапейскай і лакальнай перспектыве"

Інтэрнэт-партал «Новая Эўропа» ў межах СпецПраекта:  “Еўрапейскае кафе: адкрытая прастора Еўропы” пры супрацоўніцтве інтэрнэт – партала “Твой стыль”

25 красавіка, 17:00

Кавярня “Чайкоффский” (пр-т Касманаўтоў, 6а)

Запрашаем на  публічную  лекцыю  Фелікса Аккермана

“Мульцікультуралізм у Беларусі? Мінулае і будучыня культурнай разнастайнасці ў агульнеўрапейскай і лакальнай перспектыве.”

Раз на два гады ў Гародні праходзіць фестываль нацыянальных культур, які адлюстроўвае асаблівую пост-савецкую практыку прадстаўлення этнічнай разнастайнасці. Але як гэта суадносіцца з практыкамі паўсядзённага жыцця розных сацыяльных группаў? І як можа спрыяць з’яўленню вымярэння мультыкультуралізму ў сучаснай Беларусі? Гісторыя Гародні – гэта гісторыя перыядычнай змены адной ўлады на іншую, і тым, хто яе атрымаў, заўсёды прыходзілася мець справу з лакальнай культурнай і этнічнайх разнастайнасцю. Улады царскай Расіі, Польшчы, Германіі і Савецкага саюза мелі свае канцэпты этнасу і нацыянальнасці, і ўжывалі іх да насельніцтва рэгіёну. Змена гэтых канцэптаў была ў цэнтры лакальнай гісторыі Гародні на працягу ўсяго 20-га стагоддзя. Фелікс Аккерман на аснове свайго ўласнага даследавання прадэманструе, як змяняліся ўяўленні пра этнічнасць, а таксама як іх выкарыстоўвалі пры разбурэнні мясцовых супольнасцяў ў Гродне. Ён разгледзіць наступныя пытанні: ці былі ў міжваеннай Гародні публічныя пляцоўкі, дзе этнічную разнастайнасць артыкулявалі і абмяркоўвалі? Ці ўплывае сучаснае развіццё этнічных супольнасцяў на ўзмацненне грамадзянскасці і ўзаемаразумення ў грамадстве? Нарэшце, ці мае наогул сэнс ўжываць ліберальныя канцэпцыі правоў меншасцяў да сучасных беларускіх рэаліяў?

Фелікс Аккерман (Felix Ackermann)

Дацэнт DAAD па прыкладной культуралогіі ў ЕГУ. У 2008 атрымаў ступень доктара філасофіі па «культурнай гісторыі», абараніўшы дысертацыю на тэму гісторыі этнічнасці Гродна. У 2011 апублікаваў кнігу “Palimpsest Grodno” (на нямецкай мове). Вучыўся ў Франкфурце, Слубіцэ і Лондане, у 2001 годзе заснаваў Інстытут прыкладной гісторыі, які даследуе пытанні лакальнай памяці, публічнай прасторы і разнастайнасці ў «падзеленым горадзе». У 2008-2011 гадах быў дырэктарам грантавай праграмы «Geschichtswerkstatt Europa» фонду «Erinnerung, Verantwortung und Zukunft».

Мова лекцыі: беларуская

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ