Майстар-клас па маляванцы ў Мінску

18.10.2025 12:00 - 14:00 Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі)) Бясплатна

У суботу, 18 кастрычніка, у мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адбудзецца майстар-клас па маляванцы. 



Майстар-клас правядзе народная майстрыня Вольга Пілецкая.

На майстар-класе вы:

- даведаецеся пра багатую гісторыю беларускай маляванкі – народнага роспісу, які ўпрыгожваў дамы беларусаў;
- пад кіраўніцтвам майстра створыце ўласную макатку – дэкаратыўны кілімок з элементамі маляванкі, які стане яркім акцэнтам вашага інтэр'еру;
- намалюеце на палатне фрагмент свайго райскага кутка ці казачнага святла, выкарыстоўваючы спецыяльна падрыхтаваныя матэрыялы.

Усе неабходныя прылады і матэрыялы дадуць.

Удзел вольны. Запісвайцеся праз дырэкт Цэнтра.


Вам можа быць цікава

Перфарматыўная экскурсія па выдавецтве "Мяне няма" ў Варшаве

14.03.2026 (18:00 - 20:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (Wąska 5/LU1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ