Публічная лекцыя “Як ужываюцца ў гэтым свеце правы чалавека і анархізм?” (+онлайн)

11.01.2017 19:00 - 19:00 Цэнтр "Кола" (завулак Чкалава, 16) Бясплатнае

Што ні так з гэтым светам? Чаму не ўсім людзям падабаюцца правілы, па якіх жыве грамадства і што яны з гэтым робяць? Што рабіць з несправядлівасцю? Ці могуць анархісты быць праваабаронцамі і наадварот? У чым агульнае і рознае ў гэтых непараўнальных канцэпцыях?

Пра гэта і шмат іншага прапануем разабрацца падчас публічнай лекцыі праваабаронцы Насты Лойкі, якая падзеліцца сваімі суб’ектыўнымі адчуваннямі па гэтай тэме 11 студзеня (серада).

Адкуль такая тэма?

“Па сваёй праваабрончай дзейнасці я часта сутыкаюся з сацыяльнымі актывіcтамі і анархістамі, паколькі ў Беларусі яны часта патрапляюць у “зону небяспекі” і ўяўляюць сабой пэўную ўражлівую групу. Да таго ж у мяне ёсць сябры з гэтых колаў, а частка маіх калегаў іх успрымае дастаткова стэрыятыпна. Бясконцыя спрэчкі паміж імі ўсімі стымулявалі мяне выказаць сваю пазіцыю менавіта ў такім выглядзе, бо раптам і больш шырокім колам грамадства будзе цікава разабрацца ў гэтых панятках. Я не даю ніякіх слушных адказаў і прадстаўляю толькі сваю ўласную пазіцыю”, – тлумачыць Наста Лойка.

Што будзе

Падчас лекцыі будуць разгледжаныя асноўныя характарыстыкі канцэпцыі правоў чалавека з параўнальнымі аспектамі ў анархізме. У прысутных будзе магчымасць пагаварыць, як суадносяцца правы чалавека і анархізм, як яны ўжываюцца паміж сабой і наогул ці варта параўноўваць гэтыя паняцці. Для тых, хто не зможа прысутнічаць, будзе магчымасць загадзя пакінуць свае пытанні ў форме, а таксама глядзець лекцыю онлайн па спасылцы.

Дзе і калі?

Калі: 2017/01/11 (Серада) – Магілёў, Цэнтр “Кола” – завулак Чкалава 16

Мерапрыемства пачнецца а 19:00

Хто?

Асноўным лектарам выступіць праваабаронца Наста Лойка з досведам працы ў 8 гадоў. Магістр міжнароднага і еўрапейскага права.

 


Вам можа быць цікава

Перформанс «Клішэ» ў Мінску

11.05.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ