Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 17:00 - 20:00 Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1) Бясплатнае



 У аўторак, 13 траўня, у Вене адбудзецца сустрэча-майстар-клас з Вольгай Шпарагай «Глыбокія чытанні: сяброўства».






Увага будзе сканцэнтравана на пытанні аб тым, як клопат і сяброўства становяцца бачнымі як палітычныя практыкі ў сучасных фемінісцкіх рухах.

Разам з філосафкай Вольгай Шпарагай будуць чытаць абмяркоўваць тэксты Андэмас, Бахар Агалай і Марыі ду Мар Кастра Варэла, у якіх клопат, салідарнасць і сяброўства апісваюцца як практыкі ўстойлівасці.

Абмяркуюць агульныя рысы сучасных пратэстаў, ролю гендару і пашукаюць адказу на пытанне, што насамрэч азначае клопат сёння.

 Як мы можам зрабіць выбар супраць неаліберальнай апрапрыяцыі і на карысць калектыўнага ўзаемадзеяння?

Семінар прапануе прастору для чытання, роздуму і сумеснай размовы — пра тэксты, досвед, пачуцці і палітычную практыку.

Мэта ў тым, каб даследаваць сяброўства як устойлівую форму адносін і паказаць новыя магчымасці для дзеянняў у аўтарытарныя часы.



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


 


Вам можа быць цікава

Выстава «Пыл» у Варшаве

01.06.2025 19:00 - 30.06.2025 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Сустрэча са Святланай Алексіевіч у Варшаве

16.06.2025 (19:00 - 21:00) Новая Кнігарня ў фае Новага Тэатра (Madalińskiego 10/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ