“Пяцісотгоднасць” завітае ў Нарач

19.03.2017 16:00 - 16:00 Цэнтр творчасці і турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёну (Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к.п. Нарач) Бясплатнае

19 сакавіка а 16-й у Нарачы ў Цэнтры творчасці і турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёну адбудзецца імпрэза ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадруку. Удзельнікі імпрэзы — Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская і Ігар Крэбс — ушануюць разам з гасцямі імпрэзы годную справу Францыска Скарыны і раскажуць пра навінкі сучаснага беларускага кнігавыдання.

На імпрэзу запрашаюцца дзеці і дарослыя, якіх чакаюць:

— чытанні дзіцячых казак Тона Тэлегена, Вільгельма Гаўфа і асобных, самых нястрашных гісторый пра барона Мюнхгаўзэна;

— конкурсы на веданне беларускай літаратуры;

— конкурсы на найлепшы малюнак пра барона;

— чытанні самых страшных гісторый пра барона Мюнхгаўзэна, пакуль дзеці малююць;

— гісторыі пра тое, як робяцца беларускія пераклады і чым яны адрозніваюцца ад рускіх;

— расказ пра цікавыя асаблівасці беларускага Шэрлака Холмса;

— раскрыццё таямніцы, чаму вядомы ўсім нам Франкенштэйн па-беларуску перакладзены як Франкенштайн, а Мюнхаўзен — як Мюнхгаўзэн;

— паэтычныя чытанні з серыі “Паэты планеты”;

— чытанні самых яркіх фрагментаў з “Саламеі” Ўайлда (пакуль дзеці ўсё яшчэ малююць);

— і многае, многае іншае.

Прыходзьце самі, бярыце дзяцей і ўсіх сяброў! Адзначым 500-годдзе першай беларускай кнігі разам!


Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Ягор Забелаў у Вене

17.03.2026 (19:30 - 21:30) Sargfabrik (Goldschlagstraße 169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ