Пятая сустрэча гістарычнага клуба «Beer&History» ў Беластоку

27.07.2022 19:00 - 21:00 паб Beer4U (ul. Legionowa 14/16) Бясплатнае

27 ліпеня беларусы Беластока зноў збіраюцца піць піва і гутарыць пра беларускую мінуўшчыну на сустрэчы гістарычнага клуба «Beer&History».



Дата: 27 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 (lok. 2), Беласток 


Гэтым разам дзяжурны кельнер — гісторык Алесь Кіркевіч — расказвае пра Гродна, горад княскі, каралеўскі, жыдоўскі, савецкі, неідэальны, «горад страчаных магчымасцяў», які... нельга не любіць.


Вы даведаецеся:

Навошта славянам спатрэбіўся фарпост на Нёмане?

Як крэпасць сярод пушчаў стала рэзідэнцыяй манархаў?

Адкуль у Гродне жыды?

Як каралеўская рэзідэнцыя стала звычайным губернскім цэнтрам?

Што здарылася ад культу Баторыя да культу «Азоту» і «Хімвалакно» і чаму яно так?


Уваход вольны! Піва піць неабавязкова, але ж з півам — лепей!

 




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Каталіцкі фэст беларусаў у Гданьску

06.09.2026 (14:30 - 18:00) касцёл св. Юзафа (Elżbietańska 9/10)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ